Вы тут

Лукашэнка адзначыў паспяховае пашырэнне двухбаковых сувязей і паступальнае павелічэнне тавараабароту з Сінгапурам


 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Халіму Якаб з Днём Незалежнасці гэтай краіны, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«За пяцьдзясят сем гадоў суверэнітэту ваша прыгожая краіна стала вядучым гандлёвым цэнтрам у Паўднёва-Усходняй Азіі, сапраўднай жамчужынай АСЕАН. Вопыт сацыяльна-эканамічнага пераўтварэння Сінгапура з’яўляецца выдатным прыкладам эфектыўнага развіцця самастойнай і незалежнай дзяржавы», — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў: «У год святкавання трыццацігоддзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Сінгапурам мне асабліва прыемна адзначыць паспяховае пашырэнне двухбаковых сувязей, паступальнае павелічэнне тавараабароту, рост інтарэсу да Беларусі як адной з краін-заснавальніц Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прэзідэнт выказаў надзею на прадаўжэнне плённай сумеснай працы дзеля дабрабыту двух народаў незалежна ад геапалітычнай кан’юнктуры.

«Пацвярджаю зацікаўленасць у павышэнні інтэнсіўнага палітычнага дыялогу, нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як навука і тэхналогіі, сельская гаспадарка, машынабудаванне, фармацэўтыка», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».