Вы тут

«Гомсельмаш» за паўгода нарасціў аб’ём вытворчасці самаходных машын


«Гомсельмаш» у студзені — чэрвені 2022 года нарасціў аб’ёмы выпуску самаходных машын у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, паведамляе БелТА


У першым паўгоддзі 2022-га кіруючай кампаніяй холдынга ААТ «Гомсельмаш» выраблена каля 1,2 тыс. адзінак самаходнай тэхнікі. За аналагічны перыяд 2021 года аб’ём вытворчасці склаў 988 машын. «Таксама нарасцілі аб’ёмы рэалізацыі. Па выніках за 6 месяцаў гэтага года тэмп росту склаў 113 працэнтаў», — расказалі ў холдынгу.

Умацавалі на прадпрыемстве пазіцыі і па іншых паказчыках. Напрыклад, аб’ём рэалізацыі гатовай прадукцыі ў грашовым выражэнні па выніках паўгоддзя павялічаны ў 1,3 раза.

Холдынг «Гомсельмаш» — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны працуюць на палях краін блізкага і далёкага замежжа. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.