Вы тут

Мінабароны пачало праверку органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Мінска


У Мінску пачалася праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл з 9 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Віктара Гулевіча праходзіць другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны горада Мінска. Камісія Генштаба ацэніць эфектыўнасць работы службовых асоб гарадскога выканаўчага камітэта і трох раённых адміністрацый па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў і выкананнем вучэбна-баявых задач.

У правяраемых раёнах Мінска сфарміруюць штабы тэрытарыяльнай абароны і воінскія часці тэрытарыяльных войскаў, якім давядзецца вырашаць задачы па ахове аб’ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і ўдзельнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку сумесна з органамі ўнутраных спраў. З запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць больш за 300 ваеннаабавязаных. Старшыні Мінгарвыканкама пастаўлена задача сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі трох раёнаў сталіцы (Савецкі, Першамайскі і Цэнтральны) з прызывам больш як 300 ваеннаабавязаных.

«Гэта мерапрыемства з’яўляецца завяршальным у рамках праверкі ўзроўню падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны сталіцы, першы этап праверкі праведзены з 17 па 28 студзеня. У ходзе фарміравання асабовы склад тэрытарыяльных войскаў адновіць навыкі ў валоданні зброяй і тэхнікай, успомніць функцыянальныя абавязкі, прадугледжаныя адпаведнымі пасадамі, падрыхтуецца да выканання задач тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку сумесна з органамі ўнутраных спраў», — сказаў Віктар Гулевіч.

Паводле яго слоў, праверка будзе завершана камандна-штабным вучэннем, падчас якога тэрытарыяльныя войскі адпрацуюць задачы па ахове і абароне аб’ектаў, што забяспечваюць жыццядзейнасць горада, а таксама будуць забяспечваць правапарадак.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

У пякельным драмлёўскім агні абарваліся жыцці 183-х чалавек.