Вы тут

На сайце праекта «Лічбавая зорка» ўкаранёны дадатковы модуль — асабісты кабінет карыстальніка.


22 чэрвеня БРСМ прэзентаваў абноўленую версію сайта «Лічбавая зорка», сёння на ім укаранёны дадатковы модуль — асабісты кабінет, які дазваляе карыстальнікам стаць датычнымі да захавання гістарычнай памяці і напаўняць раздзел «Помнікі» інфармацыяй аб помніках Беларусі часоў Другой сусветнай вайны і «Генацыд» — фактамі генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама наносіць на карту такія месцы.


Любы карыстальнік можа прайсці рэгістрацыю і самастойна дадаваць помнікі на сайт. Рэгістрацыя зусім не складаная: указваюцца некаторыя дадзеныя, у тым ліку адным з іх з’яўляецца навучальная ўстанова і студэнцкі атрад, калі малады чалавек з’яўляецца яго байцом.

Уся інфармацыя будзе праходзіць мадэрацыю, паколькі патрабуе вывучэння, і толькі пасля гэтага адлюстроўвацца на сайце. БРСМ такім чынам прыцягвае моладзь да работы з архівамі, самастойнага вывучэння інфармацыі пра помнікі.

На сёння аблічбавана 1102 помнікі, работа працягваецца.

У Год гістарычны памяці ў рамках патрыятычнага праекта Беларускіх студэнцкіх атрадаў «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады» БРСМ выступіў нацыянальным аператарам далейшай рэалізацыі ініцыятывы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі «Лічбавая зорка». Пры падтрымцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва БРСМ да 22 чэрвеня завяршыў рэдызайн сайта праекта «Лічбавая зорка».

Інтэрактыўны патрыятычны праект «Лічбавая зорка» накіраваны на фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцей асобы, развіццё цікавасці і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечылі трагічныя і гераічныя падзеі мінулага. Кожнаму знакаваму месцу прысвойваецца QR-код, праз які ажыццяўляецца пераход на старонку сайта праекта з інфармацыяй аб падзеях, якія тут разгортваліся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?