Вы тут

У Жодзіне школьнікі схаваліся ў краме і пасля закрыцця скралі электронныя цыгарэты


У Жодзіне шасцёра падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў учынілі крадзеж электронных цыгарэт, парагенератараў, а таксама вадкасцей і іншага прыладдзя да іх на суму больш за тысячу рублёў. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама.


Перад закрыццём гандлёвага павільёна дзеці схаваліся ў дапаможным памяшканні, а пасля спакойна выйшлі і ажыццявілі задуманае. Іх супрацьпраўныя дзеянні патрапілі ў поле зроку камер відэаназірання.

Асобы непаўналетніх устаноўлены. Двое з хлопцаў ужо траплялі ў поле зроку міліцыі. Інспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца праверка, пасля заканчэння якой за зробленае давядзецца адказваць бацькам, бо хлопцы не дасягнулі ўзросту прыцягнення да адказнасці. Са школьнікамі, якія дасягнулі дзесяцігадовага ўзросту, інспекцыяй па справах непаўналетніх будзе праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».