Вы тут

Генконсул Беларусі абмеркаваў перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Хашымінам


Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Руслан Варанкоў 9 жніўня сустрэўся са старшынёй народнага камітэта гэтага горада Фан Ван Маем, паведамілі БелТА ў беларускай загранустанове.


На сустрэчы бакі абмеркавалі агульны парадак дня беларуска-в’етнамскага ўзаемадзеяння. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю ўсяго спектра супрацоўніцтва Хашыміна з рэгіёнамі Беларусі, у першую чаргу ў сферах гандлю і інвестыцый.

Руслан Варанкоў таксама акцэнтаваў увагу на зацікаўленасці беларускага боку ў развіцці канструктыўных і дынамічных адносін з Хашымінам у сферах адукацыі, культуры і турызму, удасканаленні дагаворна-прававой базы.

У якасці важнага інструмента для павышэння дынамікі двухбаковых адносін быў адзначаны абмен візітамі на розных узроўнях. Руслан Варанкоў таксама перадаў старшыні Фан Ван Маю запрашэнне старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кухарава наведаць Мінск і прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 955-гадовага юбілею заснавання беларускай сталіцы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.