Вы тут

Галоўчанка: Для стымулявання спажывання трэба істотна знізіць працэнтныя стаўкі па крэдытах


Для стымулявання спажывання неабходна значна знізіць працэнтныя стаўкі па крэдытах у эканоміцы. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ва ўрадзе бачаць тры асноўныя фактары аднаўлення эканамічнага росту: экспарт, інвестыцыі і спажыванне. Што да апошняга, то Раман Галоўчанка ўпэўнены ў неабходнасці стымулявання ўнутранага спажывання. З улікам залішняй ліквіднасці, якая ўтварылася ў банкаўскай сістэме, урад мае намер устанавіць для дзяржаўных банкаў павышаныя заданні па росце крэдытавання для спажывецкіх, інвестыцыйных мэт, а таксама бягучай дзейнасці прадпрыемстваў. «Лічу, што час падысці да ўстанаўлення працэнтных ставак у эканоміцы на эфектыўным узроўні. Шокавы стан ужо прайшоў, і высокія працэнтныя стаўкі сваю ролю адыгралі. Высокія стаўкі, як мы ўсе цудоўна разумеем, не могуць з’яўляцца элементам доўгатэрміновай грашова-крэдытнай палітыкі. Пры гэтым паводзіны фізічных асоб змяніліся. На працягу першага паўгоддзя насельніцтва з’яўляецца ўстойлівым прадаўцом валюты, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Больш за тое, насельніцтва стала больш зберагаць. З пачатку года тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва выраслі больш як на 10 працэнтаў».

Гэтыя даныя, паводле слоў прэм’ер-міністра, сведчаць аб тым, што паводзіны насельніцтва садзейнічаюць макраэканамічнай стабільнасці. «Таму неабходна істотнае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы. Узровень працэнтнай стаўкі па крэдытах павінен арыентавацца на прагнозны параметр па інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Без даступных крэдытаў не будзе ні інвестыцый, ні спажывання, ні росту», — упэўнены Раман Галоўчанка.

Закранаючы праблему росту цэн, кіраўнік урада звярнуў увагу, што энергетычны і харчовыя крызісы прывялі да росту інфляцыі ў шэрагу краін і могуць прывесці да рэцэсіі найбуйнейшых эканомік свету, падзення даходаў насельніцтва і росту беднасці. У Беларусі рост цэн ёсць, але ён не з’яўляецца крытычным, перакананы прэм’ер-міністр. Па ягоных дадзеных, актыўнасць на спажывецкім рынку істотна не змянілася. «Інфляцыйныя працэсы ўдалося стрымаць у разумным калідоры перш за ўсё за кошт жорсткага адміністрацыйнага кіравання, і мы бачым запаволенне тэмпаў інфляцыі», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.