Вы тут

У Брэсцкім раёне мужчына выкапаў у полі міны часоў вайны


У Брэсцкім раёне мужчына выкапаў у поле мінамётныя міны, паведамляе УУС аблвыканкама.


У міліцыю патэлефанаваў мужчына. Ён расказаў, што паблізу вёскі Заполле займаўся землянымі работамі і натыкнуўся на падобныя на боепрыпасы прадметы. На месца здарэння аператыўна прыехалі супрацоўнікі Брэсцкага РАУС і сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526. Спецыялісты абследавалі знаходку. Высветлілася, што мужчына знайшоў дзевяць 81-міліметровых мінамётных мін часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ваеннаслужачыя абследавалі тэрыторыю, іншых боепрыпасаў яны не знайшлі. Знойдзеныя снарады пазней былі знішчаны.

«Калі вы выявілі боепрыпасы, якія захаваліся з ваенных часоў, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю. Не дакранайцеся да снарадаў. Самастойныя дзеянні могуць справакаваць выбух і прывесці да фатальных наступстваў», — звярнулі ўвагу ва УУС.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.