Дзяржаўны мытны камітэт папярэджвае аб рамонце дарог у пункце пропуску «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяй, паведамілі ў ведамстве.
«У аўтадарожным пункце пропуску „Грыгароўшчына“ выконваецца замена дарожнага палатна. Арганізаваны рэверсіўны рух для перамяшчэння транспартных сродкаў і захавання прапускной здольнасці. Завяршэнне рамонтных работ запланавана на 30 кастрычніка 2022 года», — адзначылі ў ДМК. Таксама з боку Латвіі распачаты рамонтныя работы на нейтральнай паласе.
ДМК просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры перасячэнні беларуска-латвійскай мяжы.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.