Вы тут

Брыло: Ужо ёсць першыя пастаўкі тэтрапака з Кітая


У Беларусь з Кітая ўжо ёсць першыя пастаўкі тэтрапака. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло па выніках пасяджэння Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленню, якое прайшло пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.


Падчас пасяджэнняў закраналіся пытанні, звязаныя з заходнімі санкцыямі і іх уплывам на работу розных галін эканомікі, у тым ліку аграпрамысловага комплексу. У апошні час узніклі праблемы з разлівам малака ў тэтрапак, дэфіцыт якога звязаны з санкцыйнай палітыкай.

«Тэтрапак — гэта была імпартазамяшчальная пазіцыя, гэта ўпакоўка. Што датычыцца вытворчасці малака і натуральнамалочнай прадукцыі ў краіне, то яно не зменшылася, — растлумачыў Ігар Брыло. — Проста многія пакупнікі прывыклі менавіта да тэтрапакавай упакоўкі, хоць у продажы ёсць малако ў бутэльках і пакетах».

«Мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб аб’ём натуральнамалочнай прадукцыі ў магазінах быў дастаткова шырокі», — запэўніў міністр.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Ужо ёсць першыя пастаўкі тэтрапака з Кітая, але яны яшчэ не настолькі аб’ёмныя, тым не менш першыя крокі зроблены».

Ігар Брыло таксама расказаў: «Яшчэ крыху мы залежныя ад паставак імпартнага насення ў краіну. Але кожны год мы дабаўляем, павялічваючы вытворчасць свайго ўласнага насення, каб пастарацца ў бліжэйшыя гады поўнасцю мінімізаваць імпарт насення з іншых краін».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.