Вы тут

Ва ўніверсітэце МНС стартаваў курс маладога байца для першакурснікаў


Курс маладога байца для першакурснікаў стартаваў ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Ён працягнецца да канца жніўня.


Фота Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Асноўная мэта — увядзенне ў будучую спецыяльнасць. На працягу трох тыдняў першакурснікі пазнаёмяцца з гісторыяй пажарна-выратавальнай справы Беларусі і ўніверсітэта МНС, вывучаць прававыя асновы дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама асновы страявой падрыхтоўкі. Варта адзначыць, што асаблівая ўвага будзе надавацца заняткам па фізічнай і аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы, паведамляе МНС.

У першы дзень адбыўся агульны збор, у рамках якога хлопцы пазнаёміліся з кіраўніцтвам, курсавымі афіцэрамі, пагутарылі з псіхолагам і прайшлі ўводны інструктаж па ахове працы.

У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання першакурснікі наведаюць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншыя значныя гісторыка-культурныя аб’екты Беларусі.

10 верасня ў Мінску першакурснікі прынясуць Прысягу на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?