Вы тут

Форум патрыятычных сіл прайшоў у Мінску


Мерапрыемства праводзілася найбуйнешымі канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі краіны. Месцам яго правядзення стаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Нявыпадковая і дата — два гады таму прэзідэнцкія выбары і падзеі пасля іх вельмі яскрава далі нашаму грамадству зразумець, якія ў яго сапраўдныя каштоўнасці і што трэба зберагаць. Форум адкрыла цырымонія ўскладання кветак лідарамі грамадскіх аб’яднанняў да мемарыяльнага знака ў Аляксандраўскім скверы, а завяршыла падпісанне дэкларацыі.


Падчас форуму выступілі лідары вядучых грамадскіх аб’яднанняў краіны. Мы сабралі для вас самыя яскравыя цытаты. 

Алег Раманаў, старшыня РГА «Белая Русь»:

«Мы сабраліся для таго, каб прадоўжыць дзейнічаць у рамках таго адзінства, якое існуе ў нашай грамадзянскай супольнасці, і разам адказваць на тыя выклікі, якія сёння кінуты нашай краіне. Яны маюць беспрэцэдэнтны характар. Аб гэтым пастаянна гаворыць кіраўнік дзяржавы, арыентуючы нас на разуменне таго, што зараз задачы, якія стаяць перад нашай краінай, носяць шэкспіраўскі характар: быць ці не быць... І таму канструктыўныя патрыятычныя грамадскія сілы павінны ўсвядоміць ступень складанасці тых задач, якія перад намі стаяць, знайсці адэкватныя шляхі і спосабы іх вырашэння... Гэта пункт адліку для шэрагу мерапрыемстваў па падрыхтоўцы святкавання аднаго з галоўных дзяржаўных свят нашай краіны — 17 верасня — Дня народнага адзінства».

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

«Мы сёння жывём у даволі неспакойны і напружаны час. І гэты час патрабуе ад кожнага з нас, каб мы былі згуртаванымі, каб у нас не было расслабленасці, каб мы дзесьці не далі нейкую слабіну. І вельмі важна, каб у нашых справах было адзінства.Мы вельмі маладая дзяржава, але пры гэтым за тры дзесяцігоддзі нашай незалежнасці Беларусь з гонарам і годнасцю прайшла вельмі шмат складаных перыядаў і выклікаў, з якімі многія краіны не справіліся. Нягледзячы на знешні націск, наша краіна не звярнула з важнага шляху — будаўніцтва сацыяльнай дзяржавы. А гэта найперш роўнасць і справядлівасць. Справядлівасць — наша галоўная сіла».

Аляксандр Лук’янаў, першы сакратар ЦК БРСМ:

«Сёння барацьба ідзе за моладзь, і моладзь сёння разам. Уздзеянне на моладзь сёння ідзе не толькі праз адзін ці два Telegram-каналы, яно ідзе маштабна цэлай інфармацыйнай інфраструктурай, дзе маладога чалавека спрабуюць пераканаць, што існуе толькі адзін пункт гледжання ў адносінах да любой грамадска-палітычнай падзеі.У гэтых умовах у нас ёсць адна опцыя, якой няма ў нашых апанентаў, — гэта ісці да моладзі і даведвацца, што іх турбуе, што іх хвалюе і цікавіць. Практыка адкрытых дыялогаў стала паспяховай, БРСМ уключыўся ў гэтую працу ва усіх аспектах... Наша моладзь разумее і ўсведамляе сваю гістарычную адказнасць перад мінулым, сучаснасцю і будучымі пакаленнямі. Наша моладзь — за нашага Прэзідэнта. Наша моладзь захавае краіну. Мы заўсёды будзем рухацца толькі разам і толькі наперад».

Вольга Шпілеўская, старшыня Беларускага саюза жанчын, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі:

«У 2020 годзе нашы апаненты вырашылі разыграць „жаночую карту“. Выбар быў дакладным, бо жанчыны — гэта, перш за ўсё, пачуцці. Каханне, спачуванне, матчын клопат. Па іх і білі. Дакладна і кропкава. Яшчэ адна якасць жанчын — гэта цікаўнасць. Па статыстыцы, мы самыя актыўныя карыстачы сацыяльных сетак, а значыць, спажыўцы і распаўсюджвальнікі патрэбнай інфармацыі. Гэтая патрэбная інфармацыя пападала на добрую глебу і выводзіла на вуліцы жаночыя маршы. Пад нацкоўванне замежных куратараў, часцяком самі таго не ўсведамляючы, гэтыя жанчыны сталі прыладай разбурэння. І не толькі ў дзяржаве і на вуліцах — у сваіх сем’ях... Нехта вядомы сказаў, што войны пачынаюцца з-за жанчын. Але менавіта жанчыны здольныя спыніць вайну. Таму сёння як ніколі важна, якое слова гучыць ад прадстаўніц прыгожага полу, пад якім уплывам яны знаходзяцца... Усё роўна, у якім мы саюзе. Важна, што ў нас адна мэта — захаванне міру і стабільнасці на нашай зямлі. Усё роўна, колькі і якія акцыі праводзіць кожная з нашых арганізацый, — важна згуртаваць грамадства і стаць сапраўды грамадзянскай апорай. Вядома, у кожнага з нас ёсць паўсядзённыя клопаты і абавязкі. Але прашу: не забывайце аб той унутранай сіле, якая ёсць у кожным з нас — сіле слова, духу, малітвы. Наша задача — захаваць і ствараць!».

Іван Гардзейчык, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў:

«Дзякуй усім ветэранам, якія ў 2020 годзе не завагаліся і ўсталі плячом да пляча. Дзякуй нашаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку, які сваёй нязломнай воляй, стойкасцю і мужнасцю паказаў і даказаў, што любіць сваю краіну. Мы падтрымалі кіраўніка нашай дзяржавы. Мы сёння гаворым: мы за нашу Беларусь, за нашу краіну, за наш беларускі народ. Як тут ужо казалі да мяне: калі мы разам, мы сіла. І мы перамаглі. Мы за Рэспубліку Беларусь, за будучыню нашых дзяцей і ўнукаў, за светлую і квітнеючую будучыню нашай Радзімы»

Ганна Харута, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі»:

«Дзякуючы таму, што ўсім нам прыйшлося перажыць і пераадолець, мы змаглі згуртаваць грамадства. Мы навучыліся аб’ядноўвацца і паважаць адзін аднаго, мы ўсвядомілі, што наша сіла толькі ў адзінстве і ў развіцці. Ліміт узрушэнняў для Беларусі вычарпаны назаўжды.... Прымусіць любіць Радзіму нельга , але ў нашых з вамі сілах — паказаць, што яна гэтага вартая. Мы, патрыёты, за адзіную Беларусь».


Канцэртная праграма прайшла ў Аляксандраўскім скверы. Да 21.00 мінчане і госці сталіцы атрымалі асалоду ад творчасці беларускіх гуртоў і выканаўцаў. З 21.00 да 22.00 прайшоў аўтапрабег удзельнікаў акцыі ў калоне аўтамабіляў з дзяржаўнай сімволікай па Мінску.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.