Вы тут

У Беларусі ва ўмовах санкцый і сітуацыі на рынках фарміруюць разведку ўласных карысных выкапняў


У Беларусі ва ўмовах санкцый і сітуацыі на рынках фарміруюць разведку ўласных карысных выкапняў. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні Савета Міністраў з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.


Размова аб карысных выкапнях, у прыватнасці, зайшла падчас даклада міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча. Ён разлічвае на станоўчы вынік па экспарце тавараў і паслуг у галіны — значна растуць аб’ёмы падрадных работ за межамі краіны. Але назіраецца некаторае падзенне інвестыцыйнай актыўнасці ўнутры краіны.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на такі аспект, як асваенне айчыннай мінеральна-сыравіннай базы ва ўмовах таго, што пастаўкі некаторых відаў сыравіны спыніліся з-за санкцый або цэны істотна выраслі. Сярод такіх, напрыклад, гліна, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці пліткі, сантэхнічнай прадукцыі.

У Беларусі ёсць гэтая сыравіна, і ўжо да канца года плануецца выйсці на нармальныя, стабільныя вынікі па атрыманні сыравіны, неабходнай для адпаведнай вытворчасці.

Гэта ж датычыцца і шэрагу іншых пазіцый. «Праца па асваенні мінеральна-сыравіннай базы рэспублікі не задавальняе. Сапраўды, раней было ўсё проста і лёгка. З Украіны завозілі гэта, з Расіі гэта, — прызнаў праблему прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. — Цяпер адна з важнейшых задач, якая стаіць разам з іншымі, — гэта фарсіраваная разведка і даследаванне запасаў карысных выкапняў. У нас іх не так шмат. Але нават тыя, што ёсць, намі асвойваюцца недастаткова. У найбліжэйшы час мы вельмі прадметна пачнем гэтай тэмай займацца».

«Трэба шукаць варыянты. Але галіну загубіць нельга», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?