Вы тут

У сталіцы зламыснік заснуў на месцы злачынства


У міліцыю паступіў званок ад мінчанкі аб тым, што на вуліцы Слабадской ускрыты кіёск, раскідана садавіна і гародніна, а побач спіць мужчына. Нарад сапраўды знайшоў недалёка ад месца злачынства спячага 27-гадовага мінчаніна.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы расказаў, што напярэдадні з сябрамі спажыў вялікую колькасць алкаголю. Па дарозе дадому ён адціснуў дзверы і пракраўся ўнутр кіёска, дзе пачаў выкідваць скрыні з гароднінай і садавінай на тратуар, а пасля заснуў.

Патлумачыць прычыну сваіх паводзін мужчына не змог. Сума ўрону склала звыш 450 рублёў. Затрыманы працуе дарожным працоўным, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?