Вы тут

Памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Слюнькоў


Ва ўзросце 93 гадоў памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Слюнькоў, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.


«Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю былога намесніка старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта Савета Міністраў СССР, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Мікітавіча Слюнькова, Героя Сацыялістычнай Працы, і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім», — гаворыцца ў паведамленні.

Мікалай Слюнькоў узначальваў Мінскі трактарны завод — з 1965 па 1972 год. Потым ён займаў пасады першага сакратара Мінскага гаркама Кампартыі БССР, намесніка старшыні Дзяржплана СССР, першага сакратара ЦК Кампартыі БССР, сакратара ЦК КПСС.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.