Вы тут

Вялікабрытанія і Еўрасаюз спынілі купляць расійскі вугаль


Злучанае Каралеўства і Еўразвяз з 10 жніўня спыняюць купляць вугаль з Расеі ў рамках пятага пакета санкцый, уведзеных праз вайсковую спецаперацыю ва Украіне, паведамляе ТАСС.


Як раней паведамлялася, Лондан і Брусэль заявілі, што мэта дадзеных рэстрыкцыяў — нанясенне сур’ёзнага ўрону эканоміцы Расійскай Федэрацыі.
Адмова ад расейскага вугалю вымусіла Вялікабрытанію пайсці на даволі сур’ёзныя меры, улічваючы, што краіна залежная ад паставак вуглевадароду з РФ. Паводле статыстыкі, за 2021 год Злучанае Каралеўства закупіла 48% імпартнага вугалю, з іх 43% — гэта расійскі.

Акрамя таго, РФ уваходзіць у лік найбуйнейшых пастаўшчыкоў вугалю для краін ЕС. Паводле звестак Мінэнэрга РФ, у 2021 годзе ў краіны ЕЗ было імпартавана 48,7 млн т расейскага вугалю, або 21,8% агульнага аб’ёму экспарту гэтай сыравіны.

Афіцыйны прадстаўнік ЕК Эрык Мамер 5 жніўня ў Брусэлі заявіў, што ўсе краіны ЕЗ павінны выконваць забарону на імпарт вугалю з Расіі, нягледзячы на энэргетычны крызіс.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.