Вы тут

Эканамічныя страты Кітая ад стыхійных бедстваў перавысілі 88 млрд. юаняў


Сёлета ў студзені--чэрвені прамыя эканамічныя страты Кітая ад стыхійных бедстваў склалі 88,8 мільярда юаняў (каля 13,13 млрд. долараў). Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» ​.


За гэты час краіна больш за ўсё пацярпела ад паводак і граду, пры гэтым засуха, маразы, землятрусы, моцныя снегапады, а таксама лясныя і стэпавыя пажары таксама нанеслі адчувальны ўрон, заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Шэнь Чжаньлі.

Стыхійныя бедствы закранулі каля 40 мільёнаў чалавек, пры гэтым 178 чалавек загінулі або прапалі без вестак, а больш за 1,28 млн. жыхароў былі эвакуіраваны ў экстраным парадку. У выніку разгулу стыхіі ў краіне было разбурана больш за 18 тысяч пабудоў і пашкоджаны пасевы сельгаскультур плошчай каля 3,6 мільёна гектараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».