Вы тут

Жыхар Гродна вырашыў уціхамірыць шумную кампанію


67-гадовы жыхар абласнога цэнтра ўжыў спіртныя напоі. Уначы ён пачуў, як каля яго пад’езда па вуліцы Горкага распівае спіртное кампанія людзей. Яны шумелі і перашкаджалі адпачываць грамадзяніну.


Спачатку ён зрабіў ім заўвагу, але выніку гэта не прынесла. У выніку, знаходзячыся пад «градусам», мужчына выйшаў з сябе і стаў кідаць з балкона на ўдзельнікаў кампаніі рэчы. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкам, грамадзянін узяў у рукі металічны дыск ад падшыпніка аўтамабіля і кінуў яго. Цяжкі прадмет прыляцеў у галаву 46-гадоваму мужчыне. У выніку ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пра інцыдэнт паступіла паведамленне ў Ленінскі РАУС. Падазраваны быў затрыманы. У дачыненні да яго Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».