Вы тут

«Камунарка» і «Спартак» на кірмашы ў Вэйхаі: кітайскія пакупнікі ацанілі беларускі шакалад


Беларускія дыпламаты наведалі гарадскую акругу Вэйхай кітайскай правінцыі Шаньдун, паведамляе БелТА 


Падчас наведвання саветнік-пасланнік пасольства Дзмітрый Кавалёнак правёў сустрэчу з сакратаром Вэйхайскага камітэта КПК Янь Цзяньбо, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

Пад кіраўніцтвам намесніка губернатара правінцыі Шаньдун Цзян Чэн у якасці пачэсных гасцей дэлегацыя пасольства прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця Другога кірмашу імпартных тавараў, арганізаванага Народным урадам гэтага горада. На экспазіцыі намаганнямі пасольства сумесна з кампаніяй Qingdao Apsaras Trading Co., Ltd. (КНР) быў прадстаўлены беларускі нацыянальны павільён, у тым ліку з рэалізацыяй шакаладу «Камунарка» і «Спартак». Беларуская прадукцыя карысталася попытам ва ўдзельнікаў кірмашу.

Акрамя таго, была праведзена сустрэча з Асацыяцыяй імпарцёраў Вэйхая, кіраўніцтвам кампаніі Shandong Xindadong Co., Ltd., якая старшынствуе ў асацыяцыі, а таксама яе членамі, зацікаўленымі ў бізнес-супрацоўніцтве з беларускімі вытворцамі. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб перспектыўных напрамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, абмеркавалі практычныя пытанні гандлю і лагістыкі. Дэлегацыя таксама правяла прэзентацыю экспартнага патэнцыялу Беларусі, абазначыўшы перавагі інвестыцыйнага клімату рэспублікі.

Вэйхай — гарадская акруга і буйны марскі порт правінцыі Шаньдун. Насельніцтва акругі складае больш за 2,9 млн чалавек. У акрузе развітыя лёгкая прамысловасць, гандаль, рыбалоўства. Гэта адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў усходняга Кітая. У 2003 годзе ЮНЕСКА ўдастоіла яго звання як найбольш спрыяльнага горада для жыцця чалавека.

Прэв’ю: Пасольства Беларусі ў Кітаі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».