Вы тут

На Кобрыншчыне міліцыя выявіла дзевяць тон закапанага збожжа


Факт безгаспадарчасці на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў па папярэджанні і выяўленні правапарушэнняў у сферы аграпрамысловага комплексу зафіксавалі супрацоўнікі РАУС разам са сваімі калегамі з пракуратуры. Пры аглядзе прылеглай тэрыторыі кампетэнтнымі органамі было выяўлена каля 9 тон яравой пшаніцы на агульную суму каля трох тысяч беларускіх рублёў.


— Аператыўнымі супрацоўнікамі АБЭЗ (аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. — «Зв.») Кобрынскага РАУС былі ўстаноўлены асобы фігурантаў, — паведаміў старшы оперупаўнаважаны УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл РОГАЎ. — Імі аказаліся матэрыяльна адказныя службовыя асобы прадпрыемства. У ходзе гутаркі з праваахоўнікамі супрацоўнікі прадпрыемства патлумачылі, што з часам збожжа быццам бы пачало псавацца і яны вырашылі закапаць яго паблізу ад прадпрыемства. У дакументах жа ўказалі інфармацыю, што гэтае збожжа было аддадзена на корм скаціне.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Па яе выніках дзеянням службовых асоб будзе дадзена прававая ацэнка.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?