Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў ліпені склала 0,5 працэнта


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2021 года — 113,7 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2022 года склаў 101,3 працэнта, са снежнем 2021 года — 115,5 працэнта.

Харчовыя тавары ў ліпені патаннелі на 0,2% у параўнанні з чэрвенем і падаражэлі на 13,5% у параўнанні са снежнем 2021-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,1 працэнта ў параўнанні з чэрвенем і на 17,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.

Паслугі ў параўнанні з чэрвенем падаражэлі на 0,8 працэнта і на 9,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.