Вы тут

Моладзь на збожжатоку ў КСУП «Слабадское» Мазырскага раёна. Фотарэпартаж


Лічаныя дні засталіся да завяршэння ўборкі збожжавых у КСУП «Слабадское» Мазырскага раёна. Паводле слоў галоўнага агранома гаспадаркі Віталя Астапенкі, уборачная гарачая пара сёлета прайшла паспяхова і асабліва ўраджайнай была сабраная на палях гаспадаркі пшаніца. Ну і вядома ў апошнія дні жніва асабліва шмат працы на мясцовым збожжатоку, дзе вяскоўцам незаменную дапамогу аказваюць навучэнцы школ, тэхнікумаў і ВНУ. Сярод васьмі рабят, якія адпрацавалі ў перыяд уборкі збожжавых на збожжатоку ўсе ўраджэнцы вёскі Слабада. Некаторыя заканчваюць мясцовую школу, некаторыя вучацца ў БНТУ, гомельскім чыгуначным каледжы. Ды і за працы хлопцы змаглі атрымаць зарплаты, якія дазволілі ім аплаціць вучобу, купіць новае адзенне, дапамагчы бацькам.


Навучэнец БНТУ Мікіта Кара.

Вадзіцель гаспадаркі — Уладзімір Сімярчук.

Вучаніца 11 класа Слабадской СШ Сафія Панфіленка.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».