Вы тут

Набор для «Аліўе», фартух з кашулі і марынаваныя памідоры


Набор для «Аліўе»

  • Спатрэбіцца на літровы слоік: 4-5 агуркоў сярэдняга памеру, 300—400 г зялёнага гарошку, 5 гарошын чорнага перцу, 2 гарошыны духмянага перцу, галінка кропу з парасонікам, пару лісточкаў чорнай парэчкі. Для марынаду: 350 г вады, 1 ст. л. солі (без горкі), 2 ст. л. цукру, 1 ст. л. 9 %-га воцату.

Гарошак папярэдне адварыць 15-20 хвілін. Агуркі замачыць загадзя ў халоднай вадзе на ноч. У падрыхтаваны слоік пакласці спецыі і кроп, потым агуркі і зверху гарошак.

Двойчы заліць кіпенем, трэці раз марынадам, закруціць. Перавярнуць слоікі дном уверх, ухутаць і пакінуць да поўнага астывання.


Кансерваваная кукуруза

  • Спатрэбіцца: маладая кукуруза. Для марынаду на 4 паўлітровыя слоічкі: вада — 1 л; цукар — 2 ст. л.; соль — 30 г; лімонная кіслата — 0,5 ч. л.

Кукурузу чысцім ад лісця, прамываем і складваем у рондаль.

Маладая кукуруза варыцца хвілін 15—20, старая — ад адной да 1,5 гадзіны.

Звараныя пачаткі перакладваем у халодную ваду — гэта дапаможа лёгка і хутка аддзяліць зерне. Засыпаем яго ў паўлітровыя слоічкі.

Варым марынад, змяшаўшы ўсе інгрэдыенты, даводзім да кіпення і праз пару хвілін выключаем агонь. Заліваем марынад у слоічкі і закручваем, пераварочваем, ухутваем і пакідаем да астывання.


Марынаваныя памідоры

  • Спатрэбіцца на трохлітровы слоік: памідоры — 2 кг, салодкі перац — 1 шт., цыбуля рэпчатая — 1 шт., часнок — 5 сярэдніх зубкоў, сельдэрэй ліставы — 2-3 галінкі, чорны перац гарошкам — 10 шт.; соль — 1 ст. л.; цукар — 2 ст. л., воцат 9 % — 2 ст. л.

У чыстыя сухія слоікі складваем гародніну і вострыя прыправы. На дно — чорны перац гарошкам, палову балгарскага перцу, часнок, палову цыбуліны (нарэзаць кольцамі). Пасля напаўняем слоікі памідорамі. Калі палова будзе запоўненая, зноў кладзём цыбулю і салодкі перац, а потым зноў — памідоры.

Заліваем кіпенем і пакідаем на 30 хвілін. Пасля таго зліваем ваду і зноў даводзім да кіпення, дадаём соль, цукар і воцат. Заліваем слоікі кіпячым марынадам і закручваем.

Слоікі з памідорамі абавязкова трэба перавярнуць і ўхутаць, у такім выглядзе пакінуць да поўнага астывання.

  • Калі страве трэба надаць лёгкія часночныя ноткі, але вы пабойваецеся перабраць з пахам, натрыце посуд зубком часнаку, перш чым пакласці туды ежу.
  • Дасведчаныя гаспадыні знойдуць дастойнае ўжыванне піву: гэты напой з соевым соусам стане цудоўным марынадам для мяса, а невялікая колькасць цёмнага піва, дададзенага пры тушэнні гародніны, зробіць страву больш вытанчанай на смак.

Фартух з мужчынскай кашулі

Каб пашыць фартух з мужчынскай кашулі , яе трэба спачатку распароць. Дарэчы, калі кашуля цэлая або з малаважнымі пашкоджаннямі, з яе выйдуць адразу два поўнапамерныя фартухі, нават з нагруднікамі. З рукавоў неабходна зрабіць паясы і шыйныя завязкі, са спінкі — пярэднюю частку.

Яе можна выкраіць цалкам, адно палатно ад падола да верху нагрудніка, а можна зрабіць адразную па лініі таліі. З перадам паступіце гэтак жа, як са спінкай, толькі папярэдне выдаліце гузікі і злучыце дзве паловы пераду швом па лініі зашпількі. Застанецца толькі падшыць зрэзы, і фартухі гатовыя!

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.