Вы тут

У Беларусі ўдакладнены крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні навігацыйных карт


Унесены змяненні ў шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ нумар 272 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У мэтах рэалізацыі норм закона ад 13 снежня 2021 года «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» ўдакладняюцца крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні дзяржаўных навігацыйных карт у лічбавым фармаце. Пры гэтым палажэнні аб правядзенні работ па стварэнні Нацыянальнага атласа Беларусі выключаюцца ў сувязі з завяршэннем такіх работ.

Акрамя таго, прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 23 красавіка 2007 года нумар 200 «Аб некаторых пытаннях у галіне геадэзіі, картаграфіі і навігацыі», які стаў неактуальным у сувязі з перадачай законам ураду адпаведных паўнамоцтваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Сёння даказана, што лісце морквы, радыскі, рэпы і буракоў карыснае не менш за караняплоды.

Грамадства

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Якія перавагі можа прынесці дзецям інтэлектуальная ўласнасць, расказалі ў НЦІУ.

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Сёстры Хатыні... Колькі іх на тэрыторыі Беларусі? Гэту лічбу даследчыкі дакладна не могуць вывесці і сёння.