Вы тут

ДАІ Гомельскай вобласці правядзе масіраваную адпрацоўку трох трас з 11 па 16 жніўня


ДАІ Гомельскай вобласці правядзе масіраваную адпрацоўку адразу трох аўтадарог рэгіёна, паведамляе БелТА  са спасылкай на аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Так, з 11 па 13 жніўня пільную ўвагу дзяржаўтаінспектары ўдзеляць парадку на М8 граніца Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — граніца Украіны і Р82 Акцябрскі — Парычы — Рэчыца. Таксама з 14 па 16 жніўня ва ўзмоцненым рэжыме будзе адпрацавана аўтадарога М10 граніца Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын.

Як удакладнілі ва УДАІ, галоўная задача — спыніць парушэнні ПДР і правесці прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Работа будзе накіравана на выяўленне такіх грубых парушэнняў ПДР, як кіраванне аўто ў нецвярозым стане і (або) без права кіравання, ігнараванне правіл абгону, перавышэнне скорасці, правіл перавозкі пасажыраў, а таксама парушэнні ПДР з боку пешаходаў у цёмны час сутак. Без увагі не застануцца і матацыклісты. Дзяржаўтаінспектары будуць весці галосны, негалосны і змешаны кантроль за бяспекай дарожнага руху. Экіпажы ДАІ аснашчаны прыборамі фота- і відэафіксацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».