Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальным выдаткамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па стварэнні партовых магутнасцей для экспарту беларускай прадукцыі. На парадку дня — пытанне первалкі беларускіх знешнегандлёвых грузаў, у першую чаргу вялікіх аб’ёмаў калійных угнаенняў. Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, цяпер слабым звяном у ланцужку паставак з’яўляецца партовая інфраструктура і яе даступнасць.


«Павінен сказаць, што зараз па формуле „не было б шчасця, ды няшчасце памагло“ выпаў добры шанец стварыць уласную партовую інфраструктуру, пра што мы даўно марылі. Расійская Федэрацыя адчыніла для нас дзверы на ўсіх узроўнях. Прынамсі з боку Прэзідэнта Расіі, з якім я вяду і вёў перамовы па гэтых пытаннях, перашкод ніякіх няма. Выключная падтрымка», — расказаў Аляксанр Лукашэнка.

Па даручэнні Прэзідэнта ўрад павінен быў пралічыць усе магчымыя варыянты. Таму на нарадзе было вызначана, што зручней і больш выгадна па лагістыцы. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальным выдаткамі. Ён запытаў пра кошт, тэрміны будаўніцтва, акупляльнасць, магчымыя рызыкі кожнага з прапрацаваных варыянтаў. 

«Скажу больш канкрэтна: у нас няма часу чакаць, пакуль пабудуецца тая ці іншая інфраструктура ў нейкім порце. Размова ідзе ў першую чаргу аб паўночна-заходнім рэгіёне Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе парты Піцера і вакол яго, ён ведае дасканала гэта. І прапанаваў выбіраць любы напрамак і пачынаць грузіць. Таму я так вобразна часта кажу, што пакуль будзем будаваць, мяхамі будзем грузіць. Натуральна 12 мільёнаў тон і больш мяхамі не загрузіш. Але тым не менш мы сёння павінны літаральна на кожным свабодным квадратным метры расійскіх партоў грузіць свае тавары», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Некаторыя беларускія кампаніі ўжо вядуць такую работу 

Таму Прэзідэнт арыентуе на тое, што трэба паскарацца. Ён звярнуў увагу прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі на тое, што з боку дзяржавы павінна быць поўная падтрымка, такая ж, як аказаў Прэзідэнт Расіі. 

«Скажыце, што трэба, каб больш аператыўна будаваць. І сёння ў наяўных партах, вы ведаеце, дзе ёсць вольныя магутнасці, трэба грузіць нашы грузы», — падкрэсліў беларускі лідар. 

Таксама Прэзідэнт узгадаў, што, акрамя санкуый па транспарціроўцы калію, Літва фактычна забрала ўласнасць беларускага прадпрыемства ў Клайпедзе — з 2013 года «Беларуськалій» валодае 30 працэнтамі акцый клайпедскага тэрмінала сыпучых грузаў. 

«Мала таго, што гэтыя санкцыі незаконна ўвялі, дык яшчэ і фактычна забралі вашу ўласнасць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. «Адціснулі», — удакладніў Раман Галоўчанка. 

Кіраўнік дзяржавы даручыў прадумаць, якія меры трэба прыняць па гэтым пытанні ў хуткім часе і ў сярэднетэрміновай перспектыве. «Адбіраць, адціскаць уласнасць нікому не дазволена. Мала таго, што нашыя санаторыі, дзе мы лячылі чарнобыльцаў, адціснулі (маецца на ўвазе санаторый „Беларусь“ ў Юрмале). Так і тут. Меры павінны быць прыняты як сёння, заўтра, так і паслязаўтра», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка далажыў, што з выездам на месца дэталёва прапрацаваны пытанні выкарыстання партовай інфраструктуры паўночна-заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі для пераарыентацыі грузапатоку з партоў Прыбалтыкі і Украіны.

Каментарый у тэму 

Раман Галоўчанка: Галоўная задача — дабіцца дыверсіфікацыі

Пасля нарады з Прэзідэнтам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў журналістм пра яе вынікі. Па яго словах, даручэнне кіраўніка дзяржавы аб стварэнні ўласнай беларускай інфраструктуры для перавалкі грузаў марскім транспартам працягваецца пастаянна. «Калі летась праз парты Расіі везлі нуль цэлых і нейкую дзясятую нашых грузаў, то ўжо зараз па выніках шасці месяцаў мы дадаткова далі ў расійскія парты каля двух мільёнаў тон розных грузаў. Гэта добры дадатак для расійскіх грузаадправіцеляў. Таму рухаемся далей у гэтым напрамку, — паведаміў Раман Галоўчанка.

Работа праводзіцца з дзевяццю расійскімі партамі, як на Балтыйскім моры, так і на паўднёвых морах, у залежнасці ад таго, куды ідзе беларускі груз. Устаноўлены нядрэнныя тарфыф і на чыгуначныя перавозкі, і на перавалкі грузаў. Таму праца выстойваецца вельмі канструктыўна. 

«Але, канешне, трэба ісці далей. Мы разумеем, што вялікія аб’ёмы трэба перавальваць. Гэта датычыцца ўсіх відаў грузаў. Прэзідэнту былі прапанаваны некалькі адпрацаваных варыянтаў далейшага развіцця ўласных магутнасцей. Па адным з іх рашэнне прынятае, яно будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час, гэта паўночна-заходні рэгіён Расійскай федэрацыі. Калі мы завершым здзелку, мы раскрыем, дзе гэтая кропка на карце. Гэты праект пачне працаваць у самы бліжэйшы час, да канца гэтага года дакладна. Што да дзвюх ці трох дадатковых лакацый, па іх Прэзідэнт яшчэ запатрабаваў правесці дадатковы аналіз эканамічных параметраў і ўдакладніць кошт укладанняў. Там неабходны большы аб’ём укладанняў у інфраструктуру. Трэба паглядзець з улікам сёлетніх рэалій, як гэта будзе адлюстроўвацца на эканоміцы». — расказаў прэм’ер-міністр. 

Па словах кіраўніка ўрада, галоўная задача — дабіцца дыверсіфікацыі. Не складаць усё ў адной кропцы, як атрымалася з прыбалтыйскімі партамі. «Мы бачым, што зараз ў сусветнай палітыцы абываюцца анамальныя працэсы і нешта прадбачыць вельмі складана. Максімальна дыверсіфікаваць пастаўкі — гэта цяпер самая галоўная задача, і мінімізаваць аб’ёмы ўкладанняў. Таму што зараз ідзе істотнае змяшчэнне структуры грузаў, як расійскіх, так і беларускіх. Прэзідэнт такі план работы і падыход урада адобрыў, адзінае, запатрабаваў істотна сціснуць тэрміны», — растлумачыў ён.

Асобна Раман Галоўчанка пракаментаваў заблакаваныя беларускія актывы ў Прыбалтыцы. Па яго словах, у гэтым накірунку працуюць юрысты — ўжо распачата прэтэнзійная работа. 

«Фактычна нам перашкаджаюць рэалізоўваць нашы камерцыйныя інтарэсы. Зваротныя меры на недружалюбныя дзеянні рыхтуюцца. Усё будзе цывілізавана. Уся ўласнасць і юрыдычных, і фізічных асоб недружалюбных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, вядома, падлічана. Мы не жадаем ніякіх агрэсіўных дзеянняў. Мы з усіх пляцовак гаворым, што мы хочам выбудоўваць цывілізаваныя гандлёва-эканамічныя адносіны. Але калі ў адносінах да нас ужываюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага характару, вядома ж, мы маўчаць не будзем. Як мінімум гэта будуць люстраныя дзеянні. Але да апошняга будзем заклікаць да голасу розуму», — адзначыў прэм’ер-міністр. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.