Вы тут

Баль у гонар 880-годдзя Гомеля сабраў гараджан на набярэжнай Сожа


У Гомелі далі баль пад адкрытым небам. Свецкі раўт, прысвечаны 880-годдзю заснавання абласнога цэнтра, прайшоў у знакавым гістарычным месцы горада — на набярэжнай ракі Сож, каля Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. 


У святочным мерапрыемстве змаглі прыняць удзел усе ахвотныя гамяльчане і госці абласнога цэнтра. Неабходна было выканаць толькі асноўнае патрабаванне арганізатараў — вытрымаць дрэс-код: бальная сукенка і аксэсуары — для дам, класічны касцюм — для кавалераў.

Так, у танцах на набярэжнай Сожа закружылі звыш 30 пар. Танцавальныя блокі перамяжоўваліся паэтычнымі і харэаграфічнымі выступленнямі. Дарэчы, баль пад адкрытым небам сабраў не толькі жадаючых закружыцца ў танцы, але і вельмі шмат ахвотных паназіраць за святочным фэстам. 

Арганізатарам балю выступіў Гомельскі гарадскі цэнтр культуры. Асноўная ідэя свята — у Год гістарычнай памяці аддаць даніну павагі легендарным палкаводцам, чый палац і парк з’яўляюцца сімваламі горада над Сожам.

Наталля КАПРЫЛЕНКА 

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».