Вы тут

У БДУ падвялі вынікі залічэння на платную форму навучання


Сярэдні конкурс па ўніверсітэце на дзённую платную форму склаў 1,4 чалавека на месца. На першы курс залічана 1564 абітурыенты. Сярод іх 1547чалавек — на поўны тэрмін навучання і 17 — на скарочаны.


Самыя высокія прахадныя балы склаліся на спецыяльнасцях «міжнародныя адносіны» — 342, «міжнароднае права» — 341, «біяінжынерыя і біяфінфарматыка» — 323.

На завочную платную форму залічана 565 абітурыентаў. Сярэдні конкурс — 1,3 чалавека на месца.

405 абітурыентаў былі залічаны на поўны тэрмін навучання і 160 — на скарочаны.

Самыя высокія прахадныя балы былі зафіксаваныя на спецыяльнасцях «біяхімія» (258), — «правазнаўства» (247) і «паліталогія» ( 233) .
На завочную платную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі (на скарочаны тэрмін навучання) залічаны 94 абітурыенты.
Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў у адпаведнасці з п.33 Правілаў прыёму на платную форму было залічана дадаткова 58 абітурыентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?