Вы тут

У Вэньчане будуюць касмадром для камерцыйных запускаў


У горадзе Вэньчан, што ў астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай), разгарнулі будаўніцтва першага ў Кітаі касмадрома для камерцыйных касмічных запускаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта адзін з буйных праектаў у рамках будаўніцтва Хайнаньскага порта свабоднага гандлю. Касмадром павінен стаць арыентаваным на рынак аб’ектам сусветнага класа, які дазволіць у далейшым пашырыць магчымасці Кітая па запуску камерцыйных ракет-носьбітаў.

Як адзначыў старшыня народнага ўрада правінцыі Хайнань Фэн Фэй, Хайнань мае намер у поўнай меры выкарыстаць сінэргетычную перавагу стартавай пляцоўкі і льготнай палітыкі порта свабоднага гандлю, каб ператварыць Вэньчан у міжнародны горад касманаўтыкі першага класа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».