Вы тут

Вынікі прыёмнай кампаніі ў БДПУ сведчаць пра рост прэстыжу педагагічнай прафесіі


У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце паспяхова завяршылася прыёмная кампанія на 29 спецыяльнасцей дзевяці факультэтаў і двух інстытутаў.


Як расказалі ў прэс-службе ВНУ, на бюджэтную форму атрымання адукацыі было залічана 1160 абітурыентаў (885 — на дзённую форму і 275 — на завочную), з іх 177 чалавек скончылі профільныя педагагічныя класы, 107 — з’яўляюцца медалістамі і ўладальнікамі дыпломаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з адзнакай, каля 20 працэнтаў абітурыентаў — выпускнікі ліцэяў і гімназій.

210 абітурыентаў былі залічаны на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Гэта амаль чвэрць ад агульнай колькасці першакурснікаў дзённай формы атрымання адукацыі. У апошнія гады ў БДПУ назіраюць тэндэнцыю павышэння ўзроўню падрыхтаванасці абітурыентаў-мэтавікоў. Іх балы часта перавышаюць прахадныя па агульным конкурсе. Так, 10 працэнтаў мэтавікоў маюць бал 300 і вышэй, каля 50 працэнтаў — 240 і вышэй. Гэта сведчыць аб тым, што, па-першае, заказчыкі кадраў сталі больш старанна адбіраць кандыдатаў для заключэння мэтавых дагавораў, а, па-другое, — аб павышэнні цікавасці да педагагічнай прафесіі з боку абітурыентаў і іх бацькоў, асабліва ў рэгіёнах.

У сярэднім па ўсіх спецыяльнасцях на бюджэтныя месцы конкурс склаў больш за 2 чалавекі на месца. Па чатырох спецыяльнасцях прахадны бал перавысіў 300: «псіхалогія» — 324 балы (конкурс — 4,1 чалавека на месца), «практычная псіхалогія» — 315 балаў (конкурс — 2,7 чалавека на месца), «лагапедыя» — 306 балаў (конкурс — 2,1 чалавека на месца), «выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» — 302 балы (конкурс — 5 чалавек на месца). На чатыры спецыяльнасці («гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «руская мова і літаратура», «руская мова і літаратура, замежная мова», «аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура») залічаны толькі тыя, хто валодаў ільготамі на паступленне без іспытаў (медалісты і ўладальнікі дыпломаў з адзнакай, выпускнікі педагагічных класаў, пераможцы прадметных алімпіяд).

20 працэнтаў абітурыентаў (87 чалавек), якія паступалі па агульным конкурсе, маюць 300 і больш балаў. Увогуле 90 працэнтаў абітурыентаў БДПУ, якія паступілі на дзённую форму навучання, маюць 240 балаў і больш.

Пры гэтым самыя вялікія наборы на бюджэтную форму навучання былі сёлета на факультэтах дашкольнай адукацыі (275 чалавек), пачатковай адукацыі (180 чалавек) і ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі (175 чалавек).

Традыцыйна, большасць абітурыентаў БДПУ з’яляюцца выпускнікамі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці і Мінска. У гэтым годзе іх доля склала больш за дзве трэці. 

Сёлета, які ў папярэднія гады, назіралася тэндэнцыя павелічэння колькасці хлопцаў, якія паступаюць у БДПУ. На факультэце фізічнага выхавання хлопцаў 69 працэнтаў, на гістарычным — 53 працэнта і фізіка-матэматычным — 42 працэнта.

На платнае навучанне ў БДПУ было пададзена 1126 заяў пры плане прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі 395 чалавек і 575 — на завочную. На большасці спецыяльнасцей конкурс адбыўся. Найбольш высокі конкурс быў зафіксаваны на спецыяльнасцях «пачатковая адукацыя» (завочная скарочаная форма атрымання адукацыі) — 2 чалавека на месца, «сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога» (дзённая і завочная формы атрымання адукацыі), «дашкольная адукацыя» (завочная форма атрымання адукацыі) — 1,7 чалавека на месца. Парадавалі і прахадныя балы на платныя месцы. На большасць спецыяльнасцей яны склалі больш за 200. Каля 20 абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на платныя месцы, маюць балы 300 і вышэй.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.