Вы тут

Чым будзе здзіўляць чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы


Да старту галоўнага лёгкаатлетычнага турніру — чэмпіянату Беларусі — застаецца менш за тыдзень. 16 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стыдыёне «Дынама» найлепшыя беларускія атлеты пакажуць свае здольнасці. Нацыянальнае першынство з’яўляецца дванаццатым, перадапошнім этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Фіналам лігі, якая сёлета праводзілася ўпершыню, 11 верасня стане Мінскі паўмарафон, у рамках якога таксама пройдзе чэмпіянат краіны па паўмарафоне. Аднак пакуль уся ўвага — чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы.


Фота: БелТА

Дата правядзення першынства — 16-18 жніўня — супадае з чэмпіянатам Еўропы ў Мюнхене. Такім чынам, беларускія спартсмены будуць мець магчымасць завочна змагацца з мацнейшымі атлетамі кантынента, адзначыў дзяржаўны трэнер па лёгкай атлетыцы Ігар Сівадзедаў. Ён таксама заўважыў, што хаця беларусы цяпер адлучаны ад топ-турніраў, ім нішто не перашкаджае паказваць нядрэнныя вынікі. Таццяна Халадовіч кінула кап’ё на 66 м 19 см, што з’яўляецца другім вынікам сезона.

Лепшы спартсмен Беларусі ў скачках у вышыню Максім Недасекаў падкрэсліў, што таксама гатовы паказаць высокія вынікі на чэмпіянаце краіны. У прыватнасці, атлет заявіў, што гатовы «ўзляцець» на 2 м 30 см і нават вышэй. Сёлета лепшым вынікам Максіма Недасекава з’яўляецца 2 м 28 см, нядаўні Кубак Беларусі ў Брэсце ён выйграў на вышыні 2 м 10 см. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа падркэсліў, што сёлета яму не хапае канкурэнцыі. А вось на чэмпіянаце Беларусі павінна быць цікава. У Мінск збіраецца прыехаць бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2019 года расійскі скакун Ілля Іванюк. «Паспаборнічаць з такім майстрам будзе класна, бо толькі ў вочнай барацьбе з моцнымі сапернікамі праяўляецца і майстэрства, і характар. А калі на трыбунах „Дынама“ будзе шмат гледачоў, то ўвогуле — супер. Падтрымка балельшчыкаў вельмі стымулюе», — сказаў Максім Недасекаў.

Акрамя найлепшых беларускіх атлетаў у чэмпіянаце Беларусі прымуць удзел прадстаўнікі Расіі і іншых краін. І нават прадстаўнікі іншых відаў спорту. У змешанай эстафеце, якая пройдзе ў рамках чэмпіянату краіны, чакаецца ўдзел алімпійскіх чэмпіёнак па фрыстайле Алы Цупер і біятлоне Дзінары Алімбекавай. На дарожкі «Дынама» выйдуць міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан. У рамках чэмпіянату Беларусі пройдзе і самы незвычайны забег — гонка маскотаў (талісманаў клубаў і спартыўных арганізацый). Ужо стала традыцыяй правядзянне аматарскага забегу на 10 000 метраў.

У сераду, 17 жніўня, каля галоўнага ўваходу на стадыён «Дынама» для гледачоў пачнуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, лакацыі МАЗа, МТЗ, МНС, НАДА і іншых арганізацый. Там жа будзе працаваць фуд-корт.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.