Вы тут

Эканаміст: Беларусь адназначна нарасціць сельгасвытворчасць на 4% па выніках года


Беларусь адназначна дасягне росту сельскагаспадарчай вытворчасці на 4 працэнты па выніках года. Такое меркаванне БелТА выказаў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Растаргуеў.


На пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленню Прэзідэнт Беларусі ўдзяліў асаблівую ўвагу сельскай гаспадарцы. Па словах кіраўніка дзяржавы, катэгарычна нельга дапусціць адмоўнай дынамікі вытворчасці ў гэтай сферы. Таксама Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад галіны чакаюць у бягучым годзе рост на 4 працэнты.

Паводле слоў Пятра Растаргуева, усе спецыялісты аграпрамысловага комплексу Беларусі напружана працуюць, а супрацоўнікі інстытута назіраюць за сітуацыяй. «У нас ідзе інтэнсіўная работа ў АПК, і мы ўжо бачым добрыя перспектывы ўраджаю гэтага года. Думаю, што мы адназначна дасягнем росту сельгасвытворчасці ў 4 працэнты. Сёння галоўнае выконваць усе патрабаванні тэхналагічнага працэсу. Нацыянальная акадэмія навук працуе на ўдасканаленне рэгламентаў, і Камітэт дзяржкантролю сочыць за выкананнем гэтых патрабаванняў. Цяпер усе нацэлены на ўборку ўраджаю ў аптымальныя тэрміны», — адзначыў эканаміст.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.