Вы тут

Работнікі сталічнага прадпрыемства прысвоілі больш за 1700 літраў паліва


Падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі АБЭЗ Партызанскага РУУС выявілі факты незаконнага прысваення паліва двума кіроўцамі сталічнага прадпрыемства.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыны заязджалі на аўтазапраўкі, дзе частку паліва залівалі ў службовы транспарт, а астатнім напаўнялі каністры і выкарыстоўвалі яго ў асабістых мэтах. У пуцявыя лісты падазраваныя ўносілі завышаныя лічбы расходу паліва.

За паўгода работнікам удалося выкрасці больш за 1700 літраў паліва. Сума ўрону, прычыненага прадпрыемству, склала больш за 3200 рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням фігурантаў і распачалі крымінальныя справы па фактах прысваення маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.