Вы тут

Размовы с мадэлямі і мастакамі, гісторыі поспеху і здаровы сон


Якімі матэрыяламі парадуе чытачоў жнівеньскі нумар «Алесі»?


Глорыя Даудава: «Люблю прыгожых людзей і хачу, каб іх было больш»

У мадэльны бізнес часцей за ўсё трапляюць дзецьмі. І далёка не ўсе фізічна і псіхалагічна вытрымліваюць канкурэнцыю, дысцыпліну і іншыя падводныя камяні. Глорыя Даудава прыйшла ў мадэлінг пасля 30, калі мела ўжо траіх дзяцей. Сёння Глорыя ўпэўнена прадстаўляе нашу краіну на розных пляцоўках. Пра тое, як пасля разводу маладая жанчына пачала новае жыццё і што дапамагло ёй дабіцца поспеху, чытайце ў жнівеньскім нумары «Алесі».


«Акварэль падобная да паэзіі»

— Падштурхнуць узяцца за пэндзаль можа што заўгодна — кубак на стале, яблык. Быў год, калі ў мамы ў садзе саспела шмат яблыкаў, я часта іх пісала, бо яны прыгожыя, ладныя. Так атрымалася серыя «Яблычны год». Мастак увесь час настроены на ўспрыманне навакольнага свету, заўважае нюансы колераў, кантрасты, нечаканае асвятленне, — прызнаецца член Саюза мастакоў Беларусі, педагог Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Алена Карповіч.

Пра тое, як нараджаюцца яе карціны, аб чым заўсёды памятае, калі ілюструе дзіцячыя кнігі, і што наогул патрэбна, каб мастак адбыўся, вы даведаецеся, прачытаўшы гутарку з мастачкай.


Набіванкі на сукенках

— Мне хацелася ствараць прадукт, заснаваны на народным мастацтве, з выкарыстаннем традыцыйных узораў, але пры гэтым адаптаваны да сучасных рэалій, — расказвае народны майстар Рэспублікі Беларусь Вольга Хачкова. — Набойка, ці набіванка, — старажытная тэхналогія аздаблення тканіны — дае для гэтага выдатныя магчымасці.

Вольга Хачкова ўжо некалькі гадоў рэалізоўвае праект «Творчая майстэрня жаночых рамёстваў «Альва», у рамках якога вырабляе рэчы з тэкстылю паводле беларускіх этнабрэндаў у тэхніцы ручной набойкі па тканіне. А яшчэ навучае дзяцей і ўсіх ахвотных традыцыйным відам народнага мастацтва.


Сям'я. Творчасць. Вера.

На гэтых «трох кітах» будуе сваё жыццё мастак і скульптар Аляксандр Шаппо, герой рубрыкі «Мужчынскі погляд». Чытачам «Алесі» ён расказаў пра тое, за што ўдзячны бацькам, чаму і як імкнуўся і імкнецца навучыць сваіх сыноў, падзяліўся думкамі пра мужчын і жанчын і адчуваннем таго, чаго яму сёння востра не хапае.


Ідзі, прашу, бяссонніца!

Колькі трэба спаць, каб быць энергічнымі і добра сябе адчуваць? Ці дадалося зваротаў з нагоды бяссонніцы ад тых, хто перанёс COVІD-19? Ці ёсць агульны, універсальны падыход да праблемы бяссонніцы і ці кожнаму пацыенту патрэбен індывідуальны план лячэння? Аб прычынах праблемы, пра тое, як яе адолець, залатыя правілы сну, што неабходна выконваць, каб спаць «мёртвым сном», — вам распавядзе ўрач-псіхатэрапеўт Лідзія Асмыковіч.


Лавандавы рай пад Пінскам

У 2015 годзе Ганна і Віталь прывезлі на поле і пачалі саджаць лаванду.

— У нас не было бізнес-плана, інвестыцый, стартавага капіталу. Толькі адвага і вар'яцтва! — адзначае Ганна.

Вось ужо сем гадоў Ганна і Віталь вырошчваюць лаванду на Брэстчыне. За гэты час яны сталі вопытнымі спецыялістамі па вырошчванні нязвыклай культуры-меданоса. А яшчэ яны сталі бацькамі — іх дачка Саша таксама праяўляе цікавасць да лаванды.


Жоўтая і духмяная

Жнівень і верасень па праве лічацца найлепшым сезонам, каб паласавацца дыняй. Залаціста-жоўтая паўднёвая прыгажуня мае не толькі далікатны салодкі смак і чароўны водар, але і цэлы шэраг карысных уласцівасцяў. Расказваем, як правільна выбіраць гэты плод сямейства гарбузовых, у чым яго карысць і каму ён можа нашкодзіць.

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.