Вы тут

У Барысаве мужчына папаўся на хітрыкі ашуканцаў, купляючы кветкі ў сацсетках


У аператыўна-дзяжурную службу Старабарысаўскага аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС звярнуўся 44-гадовы мужчына з заявай аб ашуканскіх дзеяннях. Ён распавёў, што ў сацыяльнай сетцы знайшоў рэкламу інтэрнэт-крамы, якая рэалізуе кветкі па ўсёй краіне, і вырашыў замовіць дастаўку руж. Што было далей, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РУУС.


Перавёўшы 130 рублёў на дасланы «прадаўцом» нумар карты, пацярпелы стаў чакаць дастаўку. Але замова так і не прыехаў, а прадавец усяляк спрабаваў вывесці пакупніка на яшчэ адну ашуканскую схему. Нібыта крама гатовая вярнуць грошы, аднак для гэтага патрабавалася ўвесці па спасылцы дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Пазней мужчына зразумеў, што стаў ахвярай махляроў.

Па дадзеным факце раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі пры здзяйсненні пакупак у сеціве.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».