Вы тут

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў лагеры «Зубраня» для 105 дзяцей з Сірыі і Узбекістана


Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» ў жніўні гэтага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з названымі краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі культуры і гісторыі Беларусі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».