Вы тут

На рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурных аб'ектаў выдзелена Br3 млн. з фонду Прэзідэнта


На рэстаўрацыю і аднаўленне аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці выдзелена Br3 млн. з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


За кошт выдзеленых сродкаў будзе рэалізаваны праект па рамонце даху і фасадаў царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, што дазволіць захаваць унікальны помнік архітэктуры сусветнага значэння і падрыхтаваць яго да святкавання 500-гадовага юбілею.

Таксама будуць завершаны рэстаўрацыйныя работы ў сядзібна-паркавым ансамблі ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна і на паўночна-ўсходняй аркадзе палацавага комплексу ў гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна, праведзены кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі ў сядзібна-паркавым раёне ў вёсцы Заказель Драгічынскага раёна і супрацьаварыйныя работы ў паўночна-ўсходнім корпусе замка Сапегі ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.