Вы тут

Даўжнік набыў квіток у Сочы і папаўся


Запазычанасць па крэдытах і знаходжанне ў вышуку не перашкодзіла даўжніку-беларусу паспрабаваць рушыць на адпачынак у Сочы. Аднак круіз адмянілі супрацоўнікі органаў прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля, міліцыі і АМАПа, якія затрымалі падарожніка на вакзале, паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.


З красавіка даўжнік, які вінен па крэдытах двум банкам і дзяржпошліне 13 тысяч рублёў быў аб’яўлены ў вышук для вызначэння яго дакладнага месца жыхарства. Высветлілася, што да сярэдзіны ліпеня ён знаходзіўся ў Ізраілі, а напрыканцы месяца на яго імя быў набыты квіток на цягнік да Адлера.

Калі надышоў час пасадкі ў вагон, на вакзале з’явіліся судовыя выканаўцы, міліцыянеры і АМАПаўцы, якія і затрымалі даўжніка. Замест падарожжа ў Сочы несумленны грамадзянін трапіў у аддзел прымусовага выканання.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.