Вы тут

Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» стартуе ў Полацку


Полацк пятым сярод беларускіх гарадоў гасцінна прымае спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Свята стартуе сёння з прэс-туру для рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, паведамілі БелТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.


У 13.00 удзельнікі форуму на тэрыторыі былога езуіцкага калегіума наведаюць галерэю філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, мемарыяльны комплекс памяці ахвяр «Урочышча Пяскі», адно з вядучых прадпрыемстваў «Полацк-Шкловалакно» і гістарычны будынак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПДУ), дзе раней знаходзілася езуіцкая акадэмія.

Прадоўжыць праграму першага дня фестывалю семінар, дзе абмяркуюць актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў. Дыскусія пачнецца ў 15.00 у ПДУ, у ёй прымуць удзел спецыялісты БДУФК, Вышэйшай школы трэнераў, спартыўных арганізацый паўночнага рэгіёна. Алімпійскія каштоўнасці і дасягненні беларускіх атлетаў прадэманструюць на семінары-практыкуме Беларускай алімпійскай акадэміі.

З творчасцю майстроў маляванкі госці і ўдзельнікі фестывалю пачнуць знаёмства ў 16.00 у гарадскім Доме культуры. Там у жадаючых будзе магчымасць стварыць памятны сувенір сваімі рукамі. Яшчэ адзін майстар-клас па набіванцы адбудзецца на дзве гадзіны пазней. Меладычным завяршэннем першага дня «Вытокаў» у фестывальным Полацку стане канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата.

Усе падзеі другога дня маштабнага свята разгорнуцца на плошчы Свабоды. У 11.00 у суботу там пачнуць працаваць выстава-продаж «Беларускія брэнды», зона сямейнага адпачынку і фуд-корт. З 13.00 да 17.00 гасцям прапануюць паўдзельнічаць у алімпійскім квесце, прадэманстраваць фізічную падрыхтоўку і спрытнасць у розных конкурсах, у тым ліку па спартыўным арыентаванні. Дарэчы, паказаць сябе можна будзе па больш як 20 відах спорту, сярод якіх лёгкая і цяжкая атлетыка, бокс, баскетбол, валейбол, веласпорт, футбол, гандбол і не толькі. Самых здольных удзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы.

Расійскія гарады-пабрацімы Полацка — Вялікі Ноўгарад і Вялікія Лукі — упершыню прадставяць на фестывалі свае пляцоўкі. Прадстаўнікі Себежа і Пскова стануць удзельнікамі алімпійскага квеста. Таксама свае лакацыі прапануюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, генеральны спонсар НАК ААТ «Белаграпрамбанк», МНС, Беларуская алімпійская акадэмія, Навукова-практычны цэнтр спорту і Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва. Гасцям фестывалю прапануюць зрабіць сэлфі на фоне гоначнага грузавіка каманды «МАЗ-СПОРТаўта».

Беларускія дызайнеры, вытворцы і прадпрымальнікі ў 17.00 прэзентуюць калекцыі адзення праекта «Роднае — моднае». Можна будзе не толькі паглядзець на стыльныя ўборы, але і набыць тое, што спадабалася. Знатакі музычнага мастацтва атрымаюць асалоду ад прыемных матываў у час вакальнага конкурсу для маладых выканаўцаў. Вызначаць лепшых з іх пачнуць у 18.00, акрамя прызоў лаўрэатаў чакаюць майстар-класы вядучых настаўнікаў краіны.

Канцэртна-забаўляльную праграму «Вытокаў» у 20.00 дапоўняць выступленні артыстаў беларускай эстрады, а затым фестывальнае неба над Полацкам расквеціць святочны феерверк.

«Вытокi. Крок да Алiмпу» прымалі ўжо Рэчыца, Столін, Навагрудак і Горкі. Пасля Полацка спартыўна-культурнае свята парадуе жыхароў і гасцей Капыля. Там фестываль, мэта якога раскрыць патэнцыял рэгіёнаў праз спорт, культуру, навуку і адукацыю, адбудзецца 26-27 жніўня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.