Вы тут

Краіны ЕАЭС маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве рэгулятараў турпаслуг


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла праект пагаднення аб адміністрацыйным супрацоўніцтве рэгулятараў турыстычных паслуг краін Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.


Пагадненне распрацавана для забеспячэння абароны інтарэсаў спажыўцоў і грамадства ад нядобрасумленных тураператараў з дапамогай эфектыўнага інфармацыйнага абмену. «Дакумент устанаўлівае парадак узаемадзеяння рэгулятараў, што дасць ім магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй паміж сабой і прадухіляць правапарушэнні, — растлумачылі ў ЕЭК. — Яны змогуць запытваць і атрымліваць у кампетэнтных органаў іншых краін інфармацыю, у тым ліку аб фактах і прычынах прыцягнення да адказнасці тураператараў, выдадзеных ім дазволах, аб удзельніках турыстычнага рынку і да т.п.».

«Гэтыя механізмы будуць стымуляваць развіццё тургаліны з пашырэннем адзінага рынку на ўсю сферу турызму і сумежных паслуг, адначасова садзейнічаючы забеспячэнню ўзаемнага даверу да тураператараў і турагентаў іншых краін ЕАЭС», — дадалі ў прэс-службе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.