Вы тут

Мінтранс: У БЧ дастаткова рухомага саставу для забеспячэння патрэбнасцей грузаадпраўшчыкаў


Беларуская чыгунка мае дастатковую колькасць рухомага саставу для забеспячэння патрэбнасцей беларускіх грузаадпраўшчыкаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый.


На нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў пад старшынствам кіраўніка дзяржавы ўзнімалася тэма транспарту, аператыўнай дастаўкі прадукцыі замежным пакупнікам. Было даручана забяспечыць айчынныя прадпрыемствы дастатковай колькасцю кантэйнераў, вагонаў і чыгуначных платформ, аддаючы прыярытэт экспарцёрам.

«Для Беларускай чыгункі арганізацыя перавозак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў на экспарт была і застаецца важнейшай задачай. У агульным аб’ёме грузаў, што перавозяцца чыгуначным транспартам, доля перавозак на экспарт складае 39 працэнтаў», — адзначылі ў Мінтрансе.

З лютага бягучага года з-за санкцыйнага націску штучна закрыты парты краін Балтыі. Акрамя таго, немагчыма ажыццяўляць экспартныя пастаўкі і праз парты Украіны. У існуючай сітуацыі беларускія грузаадпраўшчыкі пераарыентавалі значную частку экспарту на ўсходнеазіяцкі напрамак, а таксама перабудавалі лагістычныя схемы дастаўкі тавараў. «У новых рэаліях БЧ сумесна з грузаўладальнікамі і лагістычнымі кампаніямі Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана і Кітая ў найкарацейшыя тэрміны распрацавала транспартна-лагістычныя маршруты дастаўкі беларускай прадукцыі больш як у 20 краін свету — каля 40 маршрутаў. Для арганізацыі перавозак па новых напрамках задзейнічаны рухомы састаў як уласнікаў Беларусі (у тым ліку БЧ), так і аператарскіх кампаній іншых дзяржаў, колькасць якога дастатковая для забеспячэння патрэбнасцей беларускіх грузаадпраўшчыкаў», — падкрэслілі ў ведамстве.

Па выніках работы за 7 месяцаў 2022 года назіраецца рост аб’ёмаў перавозак у Азербайджан, Грузію, Казахстан, Таджыкістан, Расію (у тым ліку ў расійскія парты), Узбекістан. Павялічана ў 5 разоў колькасць адпраўленых кантэйнерных паяздоў з Беларусі ў Кітай.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.