Вы тут

У Кітаі змагаюцца з незаконным гандлем дзікімі жывёламі


У перыяд з 15 лютага па 15 мая ў Кітаі ў ходзе кампаніі па барацьбе з незаконным гандлем дзікімі жывёламі было раскрыта амаль 12 тысяч злачынстваў і канфіскавана больш як 130 тысяч жывёл і раслін. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У рамках кампаніі, запушчанай Дзяржупраўленнем і іншымі 10 органамі ўлады, была спынена дзейнасць 719 злачынных груповак і затрыманы звыш 14 тысяч злачынцаў. Канфіскавана больш за 56 мільёнаў юаняў (каля 8,3 млн. долараў) незаконных даходаў і спагнана штрафаў на агульную суму звыш 100 млн. юаняў.

На наступным этапе ўлады Кітая прадоўжаць удасканальваць праваахоўныя механізмы, а таксама заахвочваць інфармацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы ў мэтах садзейнічання барацьбе з незаконным гандлем дзікімі жывёламі, адзначылі ва ўпраўленні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».