Вы тут

Схаваць страту ўраджаю не ўдалося


Супрацоўнікі Брэсцкага РАУС атрымалі аператыўную інфармацыю аб тым, што на полі паблізу вёскі Шумакі адбыўся інцыдэнт, пры якім была страчана частка ўраджаю збожжа. Падрабязнасці здарэння паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама.


Было ўстаноўлена, што вечарам 2 жніўня пасля ўборкі поля пшаніцы два бункеры камбайнаў былі згружаны ў 10-тонны грузавы аўтамабіль  МАЗ, якім кіраваў малады вадзіцель. Па нявопытнасці ён недастаткова надзейна замацаваў барты кузава. Падчас руху адбылося міжвольнае адчыненне борта, у выніку чаго большая частка грузу збожжа высыпалася на скошанае поле. Міліцыянеры высветлілі, што прыбыўшыя на месца здарэння галоўны аграном прадпрыемствы і аграном, у веданні якога знаходзіцца дадзенае поле, з мэтай утойвання інцыдэнту далі ўказанне работнікам з дапамогай пагрузчыка сабраць прасыпанае зерне назад у кузаў аўтамабіля. Пры гэтым, каб якасць збожжа не пагоршылася, гэта значыць не было забруджвання грунтам, сабраць тое, што вышэй за ўзровень іржышча, пасля чаго разраўнаваць участак і засыпаць зямлёй, у выніку чаго больш за 200 кілаграмаў сабранага збожжа было закапана.

Агледзеўшы месца здарэння і пераканаўшыся, што інфармацыя пацвердзілася, праваахоўнікамі былі прыняты меры для мінімізацыі ўрону. Прадпрыемству было дадзена ўказанне сабраць збожжа, забруджанае грунтам, пасля чаго яно было прасеяна і ачышчана. Улічваючы, што збожжа некаторы час праляжала ў зямлі і ўжо не адпавядае стандартам харчовай катэгорыі, яно будзе накіравана на вытворчасць камбікорму і кармавых дабавак.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, дзеянням службовых асоб будзе дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».