Вы тут

Беларус Дзяніс Лазавік стаў пераможцам шахматнага турніру «Мінск-2022»


Беларускія шахматысты занялі ўвесь п’едэстал гонару на міжнародным турніры «Мінск-2022», які праходзіў на базе РЦАП па шахматах і шашках, паведамляе БелТА.


Пераможцам стаў 16-гадовы міжнародны майстар Дзяніс Лазавік з Мінска. У дзевяці праведзеных партыях ён атрымаў шэсць перамог і тройчы згуляў унічыю, набраўшы 7,5 бала. Дзяніс Лазавік самы юны гулец у гісторыі беларускіх шахмат, які выканаў усе неабходныя нормы для прысваення звання міжнароднага гросмайстра. Гэта яму ўдалося зрабіць яшчэ ва ўзросце 15 гадоў, але афіцыйныя дакументы з Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) пакуль не атрыманы.

На другой пазіцыі ў цяперашнім турніры фінішаваў яшчэ адзін малады беларускі міжнародны гросмайстар Міхаіл Нікіценка, трэцяе месца заняў міжнародны майстар з Беларусі Вячаслаў Зарубіцкі.

Усяго ў турніры прынялі ўдзел 156 шахматыстаў з сямі краін — Беларусі, Літвы, Грузіі, Украіны, Сербіі, Туркменістана і Расіі. Самаму юнаму ўдзельніку спаборніцтваў 8 гадоў, самаму старэйшаму 84 гады. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў склаў Br26 тыс.

Такі вялікі шахматны турнір у Мінску апошні раз праводзіўся ў 2015 годзе.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».