Вы тут

Больш за 20 новых кас самаабслугоўвання з’явілася на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах


На чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах Беларусі з’явілася 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў на цягнікі. Пра гэта паведамілі на сайце БЧ.


Новыя тэрміналы ўсталяваныя на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, п.п. «Гомель-няцотны». У межах Мінскай агламерацыі — на станцыях Мінск-Паўночны і Беларусь (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах «Лошыца», «Масюкоўшчына» і інш.

Усяго па краіне працуе ўжо 216 тэрміналаў самаабслугоўвання, вельмі папулярных у пасажыраў з прычыны выгоды. Усяго з пачатку 2022 г. такім спосабам купілі квіткі больш 3,57 млн чалавек.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы куплі праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.

Фота: rw.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.