Вы тут

Першыя «двухтысячнікі» вызначыліся на Гомельшчыне


Тандэм старэйшага камбайнера Андрэя Гуза і яго памочніка Аляксандра Новіка на камбайне КЗС-1218 намалаціў 2020 тон. Экіпаж хлебаробаў убраў 816 гектараў збажыны. 


Экіпаж старэйшага камбайнера Андрэя Гуза і яго памочніка Аляксандра Новіка з ААТ «Маложынскі» Брагінскага раёна першым пераадолеў двухтысячны рубеж по намолоту збожжа.

Між тым чакаюць на Брагіншчыне і чарговых «двухтысячнікаў». У гаспадарцы ААТ «Чамярыскі» на асабістым рахунку экіпажа Міхаіла і Уладзіслава Салдаценкаў — каля 1840 тон намалочанага хлеба новага ўраджаю. Дарэчы, гэта сельгаспрадпрыемства з году ў год ў ліку першых па тэмпах уборкі збожжавых каласавых у цэлым па Гомельшчыне. У Брагінскім раёне сёлета ААТ «Чамярыскі» — лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці. Вызначаюцца аграрыі Брагіншчыны і сваімі кіроўцамі-«тысячнікамі». 

Так, кіроўца ААТ «Чамярыскі» Уладзімір Мятліцкі перавёз ўжо каля 2360 тон збажыны. Сярод маладых кіроўцаў, задзейнічаных на жніве, лідар — Канстанцін Алішэўскі. На яго рахунку — каля 3050 тон перавезенага хлеба новага ўраджаю.

Малады кіроўца заняты на жніве чацвёрты год, трэці год запар — выбіваецца ў лідары як у агульным заліку, так і сярод моладзі. Двухтысячнікі-кіроўцы на Брагіншчыне таксама супрацоўнікі ААТ «Імя Жукава» — Генадзь Шкурко і Уладзімір Шахніцкі. 

Кіроўца — трохтысячнік Канстанцін Алішэўскі.

Па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, на Гомельшчыне ўбрана каля 62 % ад запланаванай плошчы сёлетняга жніва збажыны. Аграрыямі рэгіёна намалочана 524 тысячы тон хлеба новага ўраджаю. Высокімі тэмпамі ўборачнай вызначаюцца гаспадаркі Мазырскага, Брагінскага і Рэчыцкага раёнаў. Лідары па ўраджайнасці — сельгаспрадпрыемствы Буда-Кашалёўскага і Гомельскага раёнаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: Ірына СТЫЧЫНСКАЯ і тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.