Вы тут

У Воранаўскім раёне нецвярозая жанчына нацкавала сабаку на міліцыянераў


Каля 18 гадзін супрацоўнікі Воранаўскага РАУС прыбылі на хутар Кужы. Па наяўнай інфармацыі там знаходзілася 37-гадовая грамадзянка, якую, як абавязаную асобу, шукалі для апытання па фактах нявыхаду на работу. Раней у поле зроку міліцыі яна неаднаразова трапляла за злоўжыванне спіртнымі напоямі і ўчыненне адміністрацыйных правін.


Як далей разгортваліся падзеі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Калі двое супрацоўнікаў міліцыі (адна з іх жанчына — інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх) наблізіліся да ўчастка, на якім знаходзілася грамадзянка, тая спусціла на іх аўчарку. Пры гэтым у руцэ грамадзянкі знаходзіўся нож, якім яна размахвала. У гэтых абставінах у адпаведнасці з заканадаўствам адзін з міліцыянераў для ўласнай абароны быў вымушаны выкарыстоўваць у адносінах да сабакі зброю. 

Жанчына, якая нацкавала сабаку на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, затрымана. Воранаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.