Вы тут

Малюнкі юных беларусаў увайшлі ў віртуальную экспазіцыю расійскага Музея Перамогі


Віртуальную выставу «Партрэт франтавога сабакі» размясціў на сваім сайце расійскі Музей Перамогі (Масква). У электронную экспазіцыю ўвайшлі работы жыхароў Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


Усяго на выставе прадстаўлена больш за 2,5 тыс. малюнкаў удзельнікаў міжнароднага конкурсу аб подзвігах сабак. «Гледачы ўбачаць работы аб чатырохногіх героях часоў Вялікай Айчыннай вайны — сабаках-санітарах, падрыўніках, сувязістах і інш. Сярод мастакоў — і зусім маленькія, маладыя жывапісцы, і прафесійныя майстры. Свае творы на конкурс прыслалі мастакі з 79 рэгіёнаў Расіі. На конкурс таксама паступілі малюнкі з Японіі, Казахстана, Беларусі, Малдовы, Узбекістана, Кыргызстана і іншых краін», — расказалі ў прэс-службе Музея Перамогі.

Да 18 жніўня наведвальнікі сайта Музея Перамогі змогуць прагаласаваць за работу, якая спадабаецца. Па выніках народнага галасавання будуць выбраны пераможцы намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Акрамя таго, журы выбера пераможцаў і лаўрэатаў у пяці ўзроставых катэгорыях: 6-8 гадоў, 9-11 гадоў, 12-14 гадоў, 15-17 гадоў і дарослыя. Спецыяльныя прызы таксама падрыхтуюць ТК «Зорка», Расійскі рух школьнікаў, ваенна-патрыятычны рух «Юнармія».

Вынікі конкурсу будуць падведзены 20 жніўня. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць цудоўныя падарункі ад Музея Перамогі і партнёраў конкурсу — Расійскага руху школьнікаў, «Юнарміі», ТК «Зорка», сеткі магазінаў «Перадзвіжнік» і завода мастацкіх фарбаў «Неўская палітра».

Фота: Музей Перамогі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.