Вы тут

Шклоўскія ратавальнікі дапамаглі 98-гадоваму пенсіянеру вярнуцца дадому


У 17:42 паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуку пенсіянера 1924 года нараджэння ў раёне вёскі Патапава Шклоўскага раёна. Падрабязнасці гэтага здарэння паведамляе МНС.


Па словах сваякоў, пажылы мужчына прыкладна ў 12:55 сышоў з дому ў невядомым кірунку. У пошуках пенсіянера ўдзельнічала тры адзінкі тэхнікі і сем чалавек, у тым ліку ад МНС прыцягваліся дзве адзінкі тэхнікі і чатыры чалавекі.

У 18:42 работнікі Шклоўскага РАНС на адлегласці 400 метраў ад вёскі знайшлі пенсіянера і даставілі яго дадому.

Прачэсваючы лесапаласу і прылеглае да яе кукурузнае поле, у хмызняку яны выявілі мужчыну, які згубіўся, ён знаходзіўся ў прытомнасці. Відаць, дзядуля адправіўся ў лес па грыбы, аднак з прычыны паважанага ўзросту, заблытаўшыся ў густой траве, не змог перасоўвацца далей.

Пенсіянер не пацярпеў і пасля агляду медыкаў вярнуўся на апеку да сваякоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.