Беларускі прафесійны саюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў папоўніўся новай аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў мытных органаў і «Белмытсэрвісу». Гэта першы ў 90-гадовай гісторыі існавання прафсаюза выпадак, калі ў яго ўступіла арганізацыя, якая толькі стварылася. У выніку прафсаюз папоўніўся прыкладна на тры тысячы новых членаў і цяпер налічвае больш за 180 тысяч чалавек.
Стварэнню новай прафсаюзнай суполкі папярэднічаў паўгадавы план мерапрыемстваў, вынікам якога і стала далучэнне прафсаюза «Белмытсэрвісу» да вялікай прафсаюзнай суполкі дзяржорганаў. Хаця звычайна прадпрыемствы або выходзілі са складу прафсаюзу, або ўступалі ў яго ў складзе прафсаюзнай арганізацыі, а гэта новая арганізацыя, якая патрабуе асаблівай увагі, заўважыў Сяргей Патапенка, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, уручаючы новым членам прафсаюзнай сям'і сцяг і пасведчанне аб рэгістрацыі новай арганізацыі:
— Мы будзем прыцягваць членаў гэтай прафсаюзнай суполкі да навучання і да ўдзелу ў нашых праграмах па аздараўленні і турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. Выбіраючы гэты кірунак і новую грамадскую арганізацыю, мы створым такія ўмовы, каб яна змагла цалкам рэалізаваць сябе ў прафсаюзным руху. Ужо дамовіліся, напрыклад, аб удзеле каманды «Белмытсэрвісу» ў спартакіядзе ў верасні.
— Мы сталі паўнавартасным членам вялікай суполкі прафсаюзнага руху Беларусі. Мы і дагэтуль жылі моцным сацыяльным жыццём. Аднак цяпер у нашага калектыву з'яўляецца больш магчымасцяў: мы атрымалі доступ да ўсёй прафсаюзнай інфраструктуры, яго кампетэнцый і міжнароднага вопыту ў галіне аховы працы, тэхнікі бяспекі, працоўных правоў, абароны сацыяльных інтарэсаў, — падкрэсліў Валянцін Герман, намеснік генеральнага дырэктара «Белмытсэрвісу».
Афіцыйнае ўступленне ў прафсаюз у «Белмытсэрвісе» цяпер лічаць афіцыйным днём нараджэння прафсаюзнай суполкі і гатовыя да вялікай і цікавай будучыні.
Ірына СІДАРОК
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.